Пажар у Чарнобыльскай зоне: жанчына падпаліла траву, каб адпомсціць працадаўцам


Пажар у Чарнобыльскай зоне. 12 верасня 2019 г.
Фота: Головне управління ДСНС України у Київській області

Украінская паліцыя затрымала жанчыну, якая падазраецца ў падпале лесу ў Чарнобыльскай зоне.

Жыхарка вёскі Старыя Сокалы падпаліла траву, каб «адпомсціць былым працадаўцам, якія нібыта не выплацілі ёй грошы», паведамляе ўкраінская паліцыя.

Пажар хутка перакінуўся на лес і дайшоў да Чарнобыльскай зоны.

12 верасня ўкраінскія пажарнікі паведаміллі, што ліквідуюць пажар плошчаю 6 гектараў побач з вёскай Новыя Сокалы і пажар плошчаю 14 гектараў у Чарнобыльскай зоне.

Паводле крыніцаў блогера NEXTA, слуп дыму ад пажару быў бачны з Беларусі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў