«Павышаная нагрузка больш як у 6 разоў». Мабільныя аператары пракаментавалі збоі на плошчы Бангалор

Паводле двух мабільных аператараў, збою ў працы ў гэты дзень не было.

У нядзелю, 19 ліпеня, Святлана Ціханоўская правяла агітацыйны пікет у парку Дружбы народаў, што на плошчы Бангалор у Менску. Паводле назіральнікаў ControlBY, на мерапрыемства прыйшлі каля 7,5 тысячы чалавек. Амаль адразу мабільны інтэрнэт у гэтым месцы знік. Хтосьці казаў, што сувязь глушылі, хтосьці быў упэўнены, што проста адбыўся перагруз сеткі. «Белсат» даслаў запыты мабільным аператарам А1 і МТС. Мы запыталіся, ці былі нейкія збоі ў гэты час і ў гэтым месцы?

Святлана Ціханоўская правяла пікет 19 ліпеня ў Менску. «Белсат» зладзіў СТРЫМ

– Мы прааналізавалі работу сеткі, па дадзеных тэхнічных сістэм у гэты перыяд сетка працавала ў штатным рэжыме, збояў не зафіксавана. Пры гэтым нагрузка на сетку была вышэй, чым звычайна: паступілі адзінкавыя звароты абанентаў, – адказалі ў прэсавай службе кампаніі МТС.

– Ці атрымлівала кампанія запыт ад праваахоўнікаў аб абмежаванні паслуг сувязі?

– Запытаў у кампанію не паступала.

Фота: ТК / Belsat.eu

Амаль тое ж адказалі і ў кампаніі аператару А1

– У названы перыяд у абанентаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Парку Дружбы народаў, маглі назірацца цяжкасці ў рабоце мабільнага інтэрнэту. Гэта было выклікана павышанай нагрузкай на сетку ў сувязі з правядзеннем масавага мерапрыемства ў месцы, дзе ў адпаведнасці з яго планіраваннем не прадугледжана вялікая колькасць людзей, а, значыць, і асаблівая тэхнічная забяспечанасць сеткі. Паказчыкі сеткавай нагрузкі перавышалі стандартныя значэнні больш як у 6 разоў. Для паляпшэння якасці паслуг кампанія заплануе працы па пашырэнні прапускной здольнасці сеткі ў гэтым раёне, каб пазбегнуць перагрузак сеткі ў будучыні, – пракаментаваў кіраўнік аддзелу карпаратыўных камунікацыя кампаніі А1 Мікалай Брэдзелеў.

Глушэнне сігналу ці звычайная перагрузка? Чаму абарваліся стрымы падчас пікету Ціханоўскай

ВЯ Belsat.eu

Hавiны