Фотакарэспандэнт «Белсату» пабываў на Купаллі ў Расонскім раёне (Полаччына).
Аўтэнтычнае святкаванне Купалы ў беларускай вёсцы не захавалася, але моладзь з клубу «Княжыч» змагла аднавіць купальскую традыцыю.
Купалле лічыцца часам, калі сілы сонца, вады, зямлі і іншых духаў прыроды дасягаюць сваёй найвышэйшай моцы і зліваюцца ў гарманічным саюзе, каб пазней увасобіцца ў прыроднай і чалавечай урадлівасці.
У дахрысціянскія часы Купальская ноч мела сексуальны кантэкст. Тады існавала паняцце «купальскія дзеці» т. б. зачатыя на Купалле.
Купалле «Княжычаў» вельмі жывое і захавала ўсе асноўныя традыцыі купалськай ночы на Полаччыне. Тут ёсць і збор зёлак, якія набываюць магічную і лекавую моц на Купалле, і ўпрыгожванне імі купальскага кола на шэсце, і традыцыйная здабыча агню, і купальскія песні, танцы ды карагоды.
Няглездячы на даволі няпросты «паўночны» характар ракі Дрысы купаюцца ў ёй штогод практычна ўсе ўдзельнікі свята. Дзяўчыны пускаюць па рацэ свае вянкі з пажаданнямі і скачуць разам з хлопцамі праз ачышчальнае вогнішча.
«Княжыч» зладзіў Купалле ўжо ў 22-гі раз.
Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu