Патрыярх Кірыл заклікаў праваслаўных устрымацца ад паходу ў царкву


Патрыярх Кірыл.
Фота: patriarchia.ru

Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл заклікаў устрымацца ад наведвання святыняў праз распаўсюд каронавіруснай інфекцыі.

З адпаведным зваротам кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы выступіў 29 сакавіка падчас пропаведзі ў святыні Хрыста Збавіцеля ў Маскве.

Hавiны
У Маскве амаль 40 % пацыентаў на штучнай вентыляцыі лёгкіх маладзейшыя 40 гадоў
2020.03.29 16:02

«Царква заклікае сёння, да ахвяраў у нашых сем’ях, прыняць на сябе абавязкі строга выконваць усе прадпісанні, якія зыходзяць ад санітарных уладаў у Расеі», – цытуе яго афіцыйны сайт РПЦ.

Паводле патрыярха, прыклад святой Марыі Егіпецкай, якая сышла з усіх святыняў і манастыроў і падалася ў пустэльню, «сведчыць пра тое, што і без наведвання святыні можна выратавацца».

«Няма сёння ні ў Маскве, ні ў Пецярбургу, ні ў іншых нашых гарадах пустэльняў. Але ёсць месца, якое можа стаць пустэльняй, – гэта наш уласны дом. Давайце зробім нашы хаты пустэльняй, давайце будзем там узносіць гарачую малітву. Давайце ўскладзем на сябе подзвіг не выходзіць з нашых дамоў, як узяла на сябе подзвіг Марыя Егіпецкая – не выходзіць з пустэльні. А ўжо ёй, напэўна, таксама ёсць і піць хацелася! Хоць у сучасных гарадах ёсць магчымасць атрымаць і пітво, і ежу, не выходзячы з сваёй пустэльні», – сказаў іерарх.

Hавiны
«Можна нават устрымацца ад цалавання святыняў». Кіраўнік БПЦ патлумачыў, што рабіць ва ўмовах распаўсюду COVID-19
2020.03.18 08:44

Раней Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел у цыркулярным лісце паведаміў, якія меры варта прымаць у святынях Беларусі ў сувязі з успышкай каронавірусу.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў