На вуліцы Журавецкай у Берасці можна пабачыць цэлыя градкі кветак, для якіх зіма нібыта і не існуе.
Фіялка трохкаляровая або браткі, як яе называюць на Берасцейшчыне, расце на градках у адкрытым грунце. Фотаздымкі кветак зробленыя 15 студзеня, калі прайшла роўна палова каляндарнай зімы. За гэты час берасцейцы так і не пабачылі сапраўднага снежнага надвор’я. А вось грыбы ў лесе і кветкі на агародах гэтай зімой сталі ледзь не звычайнай зʼявай.
Гаспадар участку, на якім растуць фіялкі, распавёў Belsat.eu, што даўно вырошчвае гэтыя кветкі, і калі раней іх даводзілася накрываць, то зараз праз вельмі цёплае надворʼе рабіць гэтага не трэба. Апошнімі днямі ў Берасці захоўваецца плюсавая тэмпература – днём у сярэднім +6 градусаў.
АС Belsat.eu