У дзіцячай інфекцыйнай больніцы Менску застаюцца 8 дзяцей, якія былі шпіталізаваныя 20 лістапада з сярэдняй школы №61, паведамілі ў міністэрстве аховы здароўя.
У Менскай дзіцячай інфекцыйнай больніцы застаюцца 8 дзяцей, якія былі шпіталізаваныя 20 лістапада з сярэдняй школы №61.
Новых пацыентаў з ліку школьнікаў не паступала. 22 лістапада да выпіскі рыхтуюцца 3 асобы. Крыніцу магчымага заражэння высвятляюць лекары Менскага гарадскога цэнтру гігіены. Створана спецыяльная камісія, якая высвятляе прычыны таго, што адбылося.
Агулам, паводле ўдакладненых звестак, 20 лістапада 174 вучні сярэдняй школы № 61 звярнуліся да лекараў. Бацькі вучняў паведамлялі, што ў шматлікіх дзяцей – сімптомы атручвання, ваніты. У Менгарвыканкаме пацвердзілі, што ў школе зафіксаваныя выпадкі атручвання дзяцей. На месца выклікалі брыгады хуткай дапамогі. Частку дзяцей шпіталізавалі.
Пацярпелі ў асноўным вучні 5-9-х класаў.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па ч.1 арт. 336 (парушэнне санітарна-эпідэміялагічных, гігіенічных патрабаванняў і працэдур або санітарных нормаў і правілаў, гігіенічных нарматываў, што пацягнула па неасцярожнасці атручванне людзей) Крымінальнага кодэксу Беларусі.
АА belsat.eu