Парушаюць грамадскі парадак. Лідзія Ярмошына пракаментавала затрыманні назіральнікаў


Старшыня ЦВК мяркуе, што перашкодаў для працы незалежных назіральнікаў няма, яны проста перабольшваюць ліміт па колькасці людзей на ўчастках, перадае TUT.by.

Сёння цягам дня праваабаронцы паведамляюць аб затрыманнях незалежных назіральнікаў на ўчастках. Некаторыя з іх нават атрымліваюць содні адміністрацыйнага арышту.

Лідзія Ярмошына мяркуе, што назіральнікаў выдаляюць з участку, бо яны парушаюць грамадскі парадак: пагражаюць іншым назіральнікам, знаходзяцца на ўчастку ў стане алкагольнага ап’янення, фатаграфуюць і здымаюць без дазволу старшыні камісіі.

Пусты выбырчы ўчастак у 28 школе Берасця.
Фота: «Белсат»

«Адразу магу сказаць, што мы маем ад іншых назіральнікаў падрабязную даведку, нават сёння на 14 гадзінаў. Там, дзе яны дзебашыраць, іх выдаляюць з дапамогаю міліцыю. Усё астатняе – гэта ўзаемаадносіны і разборкі «камісія-назіральнік», – падкрэсліла старшыня ЦВК.

Звесткі аб здарэннях ЦВК атрымлівае з дапамогаю Федэрацыі прафсаюзаў. Там створаны адмысловы колл-цэнтр, які акумулюе ўсе заявы ад назіральнікаў, якія прыходзяць цягам дня, і перадае інфармацыю ў ЦВК.

Лідзія Ярмошына мяркуе, што заявы некаторых назіральнікаў, што іх, маўляў, незаконна выдалілі з участку, не маюць падстаў і не адпавядаюць рэчаіснасці. У большасці выпадкаў гэткія выпадкі звязаныя з перавышэннем ліміту ў тры назіральнікі на ўчастак цягам датэрміновага галасавання.

Колькі незалежных назіральнікаў зараз на ўчастках?

Ярмошына падкрэсліла, што праблем не ўзнікае на ўчастках, дзе быў складзены графік знаходжання на ўчастку. Таксама старшыня ЦВК падзялілася з TUT.by звесткамі аб колькасці назіральнікаў на ўчастках.

  • Берасцейская вобласць – 2225 назіральнікаў ад прафсаюзаў і грамадскіх абʼяднанняў, 83 альтэрнатыўных
  • Менская вобласць – 2 альтэрнатыўных назіральнікаў
  • Магілёўская вобласць – 0 альтэрнатыўных назіральнікаў
  • Гомельская вобласць – 27 альтэрнатыўных
  • Менск – 1987 назіральнікаў ад праўладных арганізацыяў, 15 альтэрнатыўных
  • Віцебская вобласць – 1 альтэрнатыўны назіральнік
  • Гарадзенская – 1717 назіральнікаў ад праўладных арганізацыяў, 24 альтэрнатыўных
Hавiны
Праваабаронцы: па ўсёй краіне масава затрымліваюць незалежных назіральнікаў
2020.08.05 17:28

У першы дзень датэрміновага галасавання па ўсёй краіне зʼявілася навіны аб перашкодах працы незалежных назіральнікаў. Шмат каму з іх не давалі нават патрапіць на тэрыторыю ўчастку. Некаторых нават затрымлівала міліцыя.

Раней ЦВК абвясціў аб ліміце колькасці назіральнікаў на ўчастку праз пандэмію. Зараз іх можа быць толькі 3 чалавекі падчас датэрміновага галасавання, і 5 у асноўны дзень.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў