Партрэт, напісаны менскай мастачкай, трапіў у часопіс TIME


У снежаньскім нумары амерыканскага часопісу TIME апублікаваны партрэт прэм’ер-міністаркі Новай Зеландыі Джасінды Ардэрн, які быў напісаны мастачкай з Менску Вікторыяй Савянковай.

https://www.facebook.com/1.viktoria.savenkova/posts/2670284119752336

«Мастакі малявалі партрэты шасці лідараў, – распавяла citydog.by Вікторыя Савянкова. – Я не ведала крытэраў адбору, але рада, што мяне абралі менавіта для Джасінды. Партрэт апублікавалі ў фінальным снежаньскім выпуску «Чалавек года» (TIME Person of the Year), і гэта вельмі значная для мяне падзея».

Галоўныя крытэрыі TIME – гэта тэрміны і фармат. На ўсю працу мастачцы далі чацвёра з паловай сутак.

«Мне скінулі фатаграфіі, на аснове якіх я зрабіла эскіз, – кажа Вікторыя Савянкова. – Мне далі поўны выбар па стылістыцы, кампазіцыі і каларыту – гэта асабліва важна і дорага для мастака. Я прывыкла працаваць з вялікімі фарматамі, таму адразу вырашыла пісаць партрэт большага памеру».

Праз два дні прадстаўнікі часопісу звязаліся з мастачкай, і яна паказала працу ў працэсе. Выніковы варыянт партрэта Вікторыя адправіла як файл – арыгінал застаўся ў яе. Праца была зроблена за тры дні.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў