Папярэднія вынікі выбараў будуць вядомыя раніцай 19 лютага


На наступны дзень пасля галасавання ЦВК зможа агучыць папярэднія вынікі выбараў у мясцовыя саветы дэпутатаў.

Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні Цэнтрвыбаркама, дырэктар Нацыянальнага цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, перадае БелТА.

«Cыходзячы з практыкі правядзення выбарчых кампаніяў, падлік галасоў пачынаецца адразу пасля таго, як зачыняюцца выбарчыя ўчасткі. Пасля паўночы пачынаюць паступаць першыя дадзеныя. Натуральна, да раніцы будзе нейкая папярэдняя карціна. Але яшчэ раз паўтаруся: папярэдняя», – сказаў Іпатаў.

Канчатковыя вынікі выбараў Цэнтрвыбаркам павінен разгледзець не пазней за 23 лютага. На гэты дзень папярэдне спланавана паседжанне ЦВК.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары