Папа Рымскі Францішак прыляцеў у Вільню


Даля Грыбаўскайце і папа Францішак

22 верасня ў Міжнародным віленскім аэрапорце здзейсніў пасадку самалёт з папам Рымскім Францішкам.

Самалёт прызямліўся пасля 11-ай гадзіны (паводле беларускага часу).

У складзе дэлегацыі, якая сустракала Папу Рымскага ў аэрапорце, была прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце, а таксама прэм’ер краіны Саўлюс Сквярняліс.

Раней Belsat.eu пісаў, што на сустрэчу да папы ў Літву збіраюцца каля 2 тысячаў беларусаў. На 23 верасня папа Францішак адслужыць імшу ў Коўне.

Пробашч касцёла Св. Антонія з Віцебску Вячаслаў Барок пракаментаваў у нашым эфіры візіт папы Францішка. Глядзіце відэа:

НМ, belsat.eu, паводле Delfi.lt, фота Max Rossi/Forum

Стужка навінаў