Памёр расейскі рэжысёр Марк Захараў

Абноўлена

Марк Захараў. Фота: Аляксандр Шчарбак/ТАСC

Ва ўзросце 85 гадоў памёр расейскі рэжысёр, народны артыст СССР Марк Захараў. Пра гэта паведаміў дырэктар тэатра Ленком, якім кіраваў рэжысёр, Марк Варшавер.

Марк Захараў памёр у шпіталі ў выніку паўторнага запалення лёгкіх, перадае РИА «Новости».

Марк Захараў быў рэжысёрам, аўтарам і суаўтарам сцэнарыяў такіх вядомых стужак, як «Дванаццаць крэслаў», «Звычайны цуд», «Той самы Мюнхгаўзен», «Формула кахання», «Забіць дракона», «Зорка чароўнага шчасця», «Белае сонца пустыні», «Вязень замка Iф» і іншыя.

З 1973 года ён кіраваў маскоўскім тэатрам «Ленком», дзе таксама паставіў шмат спектакляў.

МГ/МВ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары