Памёр народны артыст Беларусі Мікалай Кірычэнка


Мікалай Кірычэнка. Фота - cxt.by

Вядомы беларускі актор Мікалай Кірычэнка памёр у Менску 14 жніўня. Яму было 72 гады. Пра гэта паведамляецца на сайце Купалаўскага тэатру.

Народны артыст Беларусі нарадзіўся ў Маладзечне ў 1946 годзе. З 1971 г. працаваў у Купалаўскім тэатры, у 2005-2009 гг. быў яго дырэктарам. Шмат здымаўся ў кіно – на яго рахунку больш за 40 стужак.

Таксама Кірічэнка выкладаў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва.

Пакуль дата развітання з акторам невядомая.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары