Памочнік дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Ўэс Мітчэл падчас наведвання Менску ўсклаў кветкі а помніку Янку Купалу.
«Гэты мой першы візіт у Беларусь. Сёння я ўшанаваў Купалава бачанне незалежнай і суверэннай Беларусі, усклаўшы кветкі да помніка яму», – цытуе дыпламата прэс-служба амерыканскай амбасады.
Раней Дзярждэпартамент ЗША паведамляў, што Мітчэл 30 кастрычніка наведае Менск, дзе правядзе сустрэчы з чыноўнікамі высокага рангу. 31 кастрычніка Мітчэл адправіцца ў Вільню.
ІІ, belsat.eu