Памерлы султан Аману быў пасярэднікам у перамовах ЗША і Ірану


29 лістапада 2010 года. Султан Аману Кабус бін Саід прымае ваенны парад у Маскаце, прысвечаным 40-годдзю з дня заснавання Аману. Султан пайшоў з жыцця ва ўзросце 79 гадоў увечары 10 студзеня. Фота – Xinhua / Zuma Press / Forum

Султан Аману Кабус бін Саід, які памёр 10 студзеня, дапамагаў ЗША і Ірану ў перамовах 2013-га года, якія завяршыліся ў 2015 годзе ядравай здзелкай з Тэгеранам, падае «Reuters».

Міністр замежных спраў Ірану Махамад Джавад Зарыф ужо заявіў, што смерць Кабуса была стратаю для рэгіёна.

Пахаванне султану Аману Кабуса бін Саіда. Працэсія з труной на вуліцах сталіцы краіны, Маскату. 11 студзеня 2020 года. Фота – Reuters / Forum

Паводле спецыяліста ў міжнароднай палітыцы Іллі Кусы, Кабус быў адным з самых эфектыўных перамоўнікаў на ўсім Блізкім Усходзе.

«Аман да сённяшняга дня ёсць адной з асноўных пляцовак для мірных – нефармальных і афіцыйных – перамоваў па сітуацыі ў Емене, па ізраільска-палестынскаму канфлікту, па Саудаўскай-катарскаму супрацьстаянню і па дыялогу ў трыкутніку Сірыя–ЗША–Іран», – напісаў Куса.

Эксперт пацвярджае, што менавіта Кабус быў ключавой фігурай у паспяховых перамовам ЗША з Іранам, якія скончыліся падпісаннем ядравага пагаднення ЗША, Францыі, Вялікай Брытаніі, Кітаю і Расеі з Тэгеранам у 2015 годзе.

Вашынгштон выйшаў з ядравае здзелкі з Іранам у 2018 годзе.

Султан Аману Кабус бін Саід памёр у пятніцу, 10 студзеня, пасля амаль пяцігадовага змагання з ракам. Ён быў адным з самых працяглых кіраўнікоў дзяржаваў на Блізкім Усходзе, кіруючы Аманам з 1970 году.

11 студзеня 2020 года. Султан Хайсам бін Тарэк выступае з прамовай пасля прысягі перад радаю каралеўскай сямʼі ў Маскаце. ФотаReuters / Forum

Апошняй ягонай міратворчая місіяй былі мірныя перамовы вакол вайны ў Емене, якія завяршыліся падпісаннем у Стакгольме ў 2018 годзе першага ў гісторыі канфлікту пагаднення аб перамірʼі.

Быць у баку ад рэгіянальных канфліктаў Аману дапамагала таксама геаграфія: буферы ў выглядзе пустэчы з аднаго боку, Індыйскі акіян – з другога.

Згодна з воляю памерлага, новым султанам Аману стаў 65-гадовы Хайсам бін Тарэк, стрыечны брат Кабуса, які з 2002 года займаў пасаду міністра спадчыны і культуры.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў