У Беларусі зноў падаражэла аўтамабільнае паліва – на капейку.
Гэтак, з сёння за самы дарагі від паліва – АІ-98 – давядзецца заплаціць 1 рубель 62 капейкі. Дызельнае паліва ды АІ-95 каштуюць аднолькава – 1 рубель 41 капейку, АІ-92 – 1 рубель 33 капейкі.
«Асаблівасці беларуска-расейскіх дачыненняў прыводзяць да таго, што цэны на паліва будуць расці. Гэта нармалёвая з’ява. Нафты на планеце больш не робіцца, таму ў доўгатэрміновай перспектыве яна ўсё роўна падаражэе», – кажа «Белсату» старшыня Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Сяргей Балыкін.
Павышэнне коштаў «Белнафтахім» тлумачыць падаражэннем нафты, падатковаю нагрузкаю, а таксама ўзроўнем цэнаў на паліва ў сумежных з Беларуссю дзяржавах. Пры гэтым эканамісты заўважаюць, што калі ў свеце кошты на нафту падалі, цэны на паліва ў Беларусі заставаліся без зменаў.
ДД