Палітолаг: Рыжскі саміт Усходняга партнёрства не будзе такім амбіцыйным, як мінулыя


Усходняе Партнёрства не павінна быць закладнікам краінаў, што не жадаюць удзелу ў ініцыятыве, мяркуе палітолаг з Літвы Віціс Юрконіс.

Паводле яго прагнозаў, нейкіх прарываў на саміце чакаць не трэба.

«Гэты саміт павінен быць менш амбіцыйным, чым папярэднія. Павінны быць прынятыя складаныя рашэнні, паколькі формула «большае за большае» ужо не з’яўляецца эфектыўнай для ўсіх. Ініцыятыва не павінна стаць закладніцай тройкі краінаў, якія не жадаюць прымаць актыўнага ўдзелу ва Усходнім партнёрстве. Азербайджан як заўсёды рэпрэсіўны, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца стабільна крытычнай, Арменія аказалася ў такім стане, што абстаноўка стала напружанай», – заявіў у інтэрв’ю Delfi Віціс Юрконіс.

Саміт Усходняга партнёрства мае адбыцца 21-22 траўня ў Рызе. Але Беларусь, якая ўваходзіць у ініцыятыву, афіцыйнага запрашэння на мерапрыемства пакуль не атрымала.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў