Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла чатыры законы, накіраваныя супраць Крамля і Уладзіміра Пуціна


Ніжняя палата Кангрэсу ЗША ўхваліла чатыры законы, якія накіраваныя супраць ураду Расеі і асабіста прэзідэнта Уладзіміра Пуціна. Аб прыняцці законаў паведамляецца ў «Тўітэры» прэс-службы Палаты прадстаўнікоў.

Адзін з ухваленых дакументаў патрабуе ад дырэктара Нацыянальнай выведкі ЗША цягам шасці месяцаў падрыхтаваць для кангрэсменаў справаздачу пра актывы Уладзіміра Пуціна. Другі забараняе ўраду ЗША юрыдычна ці фактычна прызнаваць Крым расейскай тэрыторыяй, піша meduza.io.

Яшчэ адна рэзалюцыя асуджае Пуціна за ўтойванне падрабязнасцяў забойства Барыса Нямцова, заклікае Расею правесці міжнароднае расследаванне злачынства, а Белы дом – увесці санкцыі супраць яго меркаваных арганізатараў і выканаўцаў.

Апошні прыняты дакумент абавязвае дырэктара Нацыянальнай выведкі ЗША на працягу 90 дзён даць справаздачу пра магчымыя ваенныя дзеянні РФ супраць краінаў NATO і спробах Расеі «выкарыстаць слабасць і рознагалоссі паміж яе заходнімі супернікамі».

ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскага банку за падтрыманне рэжыма Мадуры

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары