Падчас масавае цісканіны ў Кермане на пахаванні Касэма Салеймані загінулі прынамсі 56 чалавек, падае «Reuters» са спасылкай на дзяржаўныя іранскія медыі.
Удзел у пахавальнай працэсіі ўзялі мільёны людзей. Відавочцы распавядалі, што вуліцы гораду аказаліся недастаткова шырокімі, каб змясціць гэткую колькасць людзей.
Паводле «Бі-бі-сі», у цісканіне пацярпелі больш за 200 чалавек.
Здарэнне прывяло да затрымання цырымоніі. Улады заявілі нават пра перанос пахавання на новую дату. Аднак пасля непрацяглага перапынку цырымонію аднавілі.
«Некалькі хвілінаў таму ягонае цела перанеслі на ўчастак пакутнікаў на могілках у Кермане», – паведамляе афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва «ISNA».
Генерал Касэма Салеймані адбылося ў паўднёва-ўсходнім іранскім горадзе Керман, праз чатыры дні пасля ягонага забойства амерыканскімі беспілотнікамі ў Іраку.
Забойства высокага іранскага вайскоўца прывяло да канфлікту паміж Іранам і ЗША, які можа прывесці да крызісу на Блізкім Усходзе.
ДД belsat.eu