Падчас аўтаспаборніцтваў пад Віцебскам гоншчык наехаў на суддзяў


Падчас спаборніцтваў на Кубак Рэспублікі Беларусь па аўтамабільнаму кросу ў Тулава гоншчык аўта багі наехаў на суддзяў.

Здарэнне адбылося 21 кастрычніка. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца на закругленні трасы не даў рады з кіраваннем, пасля чаго аўта заехала на ўзвышэнне, дзе былі суддзі.

Двое пацярпелых з пераломамі рознай ступені цяжкасці дастаўленыя ў медустановы, паведамляе сайт УУС Віцебскага аблвыканкаму.

Прызначаныя экспертызы, якія ацэняць інцыдэнт з прававога пункту гледжання.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў