Падарожнікі змогуць набываць тавары ў Duty Free пры ўездзе ў Беларусь у Нацыянальным аэрапорце


Указ кіраўніка краіны № 490 «Аб мытным рэгуляванні» дае дазвол на рэалізацыю тавараў у Нацыянальным аэрапорце «Менск» пры ўездзе ў Беларусь. Акрамя таго бязмытны гандаль дазваляецца на бартах самалётаў беларускіх авіякампаніяў, што ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі.

Раней адкрываць крамы Duty Free на ўездзе ў Беларусь дазволілі ў аўтадарожных пунктах пропуску.

Акрамя таго новы ўказ прадугледжвае шэраг спрашчэнняў для мытных прадстаўнікоў, рэзідэнтаў СЭЗ і Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парку.

Указам дазволена перасоўванне тэхналагічнага абсталявання, сыравіны і матэрыялаў, што ўвозяцца для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў, якія адпавядаюць прыярытэтным відах дзейнасці, без прадстаўлення забеспячэння выканання абавязку па выплаце мытных плацяжоў з наступнай падачай дэкларацыі.

Hавiны
У Duty Free працягнуць прадаваць безакцызны алкаголь і цыгарэты
2017.02.04 10:35

СК, belsat.eu

Стужка навінаў