Пад сценамі СІЗА на Валадарскага правялі акцыю салідарнасці са Змітром Паліенкам


Заклік «Свабоду Змітру Паліенку!» гучаў сёння ў Менску пад сценамі сумна вядомай турмы на Валадарскага, дзе і знаходзіцца актывіст, затрыманы падчас акцыі раварыстаў 29-га красавіка. Адметна, што маладзёны, якія сёння зладзілі акцыю падтрымання Змітру, самыя баяцца пераследу і папрасілі не называць іх імёнаў.

Удзельнікі трымалі расцяжку са словамі «Свабоду анархісту Змітру Паліенку!», а таксама запалілі фаеры. Акцыя доўжылася некалькі хвілінаў. Актывісты мяркуюць, што ўлады ўтрымліваюць Паліенку за кратамі незаконна. 29-га красавіка яго жорстка затрымалі на акцыі раварыстаў «Крытычная маса» і выставілі абвінавачанне ў супраціве міліцыянтам. Змітру пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Стужка навінаў