Трое грамадзянаў Расеі абсталявалі падпольную лабараторыю пад Менскам, якая спецыялізавалася на вытворчасці псіхатропных рэчываў альфа-PVP і альфа-PHP.
Лабалаторыя выявілі супрацоўнікі аператыўнага падраздзялення памежнай службы і КДБ сумесна з ФСБ Расеі.
Двух 24-гадовых хлопцаў затрымалі яшчэ 23 красавіка з доказамі злачынства ў Хацежыне, яшчэ аднаго – на складзе ў в. Малінаўка.
«Выяўлены і канфіскаваныя прамысловае лабараторнае абсталяванне, белы парашок агульнай вагой каля 30 кг і розныя вадкасці агульным аб’ёмам 750 л. Паводле заключэння эксперта, прадстаўленыя ўзоры зʼяўляюцца асабліва небяспечнымі псіхатропнымі рэчывамі альфа-PVP і альфа-PHP, а таксама прэкурсораў 4-метылпрапіяфенон», – праінфармавалі ў Дзяржпагранкамітэце.
Прэкурсоры для вырабу псіхатропаў і лабараторнае абсталяванне яны ўвезлі з тэрыторыі Расеі.
За арганізацыю наркалабараторыі ім пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
ДР belsat.eu