Пад Івацэвічамі перавярнулася маршрутка з пасажырамі


25 студзеня 2019 года. Маршрутка па маршруце «Пінск–Менск» вылецела ў кювет, пасля чаго перакулілася на бок. Фота – «ЧП Беларусь | Будь в курсе!»

Увечары 25 студзеня на шашы Пінск–Івацэвічы каля вёскі Козікі маршрутка, якая ехала з Пінску ў Менск, вылецела ў кювет і перавярнулася.

Пра аварыю стала вядома ад чытачоў суполкі «ЧП Беларусь | Будь в курсе!».

«Усе жывыя», – піша аўтар паведамлення.

Адзін з каментатараў сцвярджае, што кіроўца мікрааўтобусу спрабаваў пазбегнуць сутыкнення з сустрэчным аўтам, якое занесла на іншую паласу.

Іншыя пішуць, што шаша з Івацэвічаў да Пінску – небяспечная:

«Дарогі няма, адныя яміны і дзікія жывёлы. Калі яшчэ снег, то не чысцяць яе след».

Афіцыйна ўсцяж не вядома, што сталася прычынаю аварыі. Фота – «ЧП Беларусь | Будь в курсе!»

ДД

Стужка навінаў