«Пачалася чыстка МЗС». Павел Латушка распавёў пра рэпрэсіі супраць нязгодных дыпламатаў


Чалец Прэзідыума Каардынацыйнай рады, былы міністр культуры і дыпламат Павел Латушка ў інтэрв’ю «Белсату» распавёў пра настроі, якія пануюць сярод супрацоўнікаў Міністэрства замежных справаў.

Латушка адзначыў, што шэраг дыпламатаў ужо былі пазбаўленыя сваіх пасадаў і дыпламатычных рангаў за крытыку дзеянняў уладаў.

Таксама ён нагадаў, што былі звольненыя і тыя прадстаўнікі старэйшага і малодшага звяна МЗС і дыппрадстаўніцтваў, якія публічна ў сацыяльных сетках выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю, удзельнічалі ў акцыях пратэсту.

«Шэраг дыпламатаў заявілі сваю катэгарычную нязгоду, калі кіраўнікі ўстановаў давалі ім загад сфальсіфікаваць выбары», – заявіў Латушка.

Аб’ектыў
Палітычныя ўцекачы сустрэліся з Латушкам
2020.09.20 00:18

Паводле яго, зараз кіраўніцтва Міністэрства замежных справаў «пачало фактычна чыстку МЗС».

«Я перакананы, што беларуская дыпламатыя больш не зможа прымаць якасных рашэнняў», – мяркуе былы дыпламат.

Ён таксама адзначыў, што апошнія гады на ключавыя пасады ў краіне прызначаліся перадусім лаяльныя людзі, якія «не ініцыявалі, не гатовыя былі быць актыўнымі». На думку Латушкі, сярод тых дыпламатаў, якія застаюцца працаваць, зараз ідзе італьянскі страйк.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў