Па захворванні на ВІЧ Беларусь на трэцім месцы ў Еўропе


Беларусь апынулася на 3-м месцы па ўзроўні захворвання на ВІЧ у Еўропе. Наперадзе нашай краіны па гэтым паказніку толькі бліжэйшыя суседзі нашай краіны – Расея і Украіна.

Перадача ВІЧ застаецца сур’ёзнай праблемай грамадскай аховы здароўя і закранае больш за 2 мільёны асобаў у Еўропе. Толькі ў 2017 годзе ў каля 160 000 асобам быў дыягнаставаны ВІЧ. Пра гэта паведамляе Statista, спасылаючыся на звесткі Еўрапейскага цэнтру прафілактыкі і кантролю захворванняў і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Пры гэтым 82 % тых, хто захварэў былі дыягнаставаны ва Усходняй Еўропе і ўсяго 16 % у ЕЗ. Толькі што дыягнаставаныя інфекцыі ў двух краінах (Расейскай Федэрацыі і Украіне) склалі 75 % усіх выпадкаў захворванняў ВІЧ у Еўрапейскім рэгіёне.

Агульная колькасць людзей з дыягназам ВІЧ было самым высокім ва Усходняй Еўропе (51,1 на 100 000 насельніцтва), меншым у Заходняй Еўропе і ЕЗ (6,9 і 6,2 на 100 000 адпаведна) і самым нізкім у Цэнтральнай Еўропе (3, 2 на 100 000),

Адметна, што віды перадачы ВІЧ таксама адрозніваюцца ў залежнасці ад геаграфіі. Перадача палавым шляхам паміж мужчынамі апынулася найбольш распаўсюджаным відам інфікавання ў ЕЗ, а гетэрасексуальныя кантакты і ўжыванне інʼекцыйных наркотыкаў былі асноўнымі зарэгістраванымі шляхамі перадачы ва Усходняй Еўропе.

Самы высокі ўзровень распаўсюджанасці ВІЧ-інфекцыі ў Еўропе назіраўся ў Расеі (71 новы дыягназ ВІЧ на 100 000 чалавек), Украіне (37), Беларусі (26) і Малдове (21).

СК, belsat.eu

Стужка навінаў