Па беразе Чыжоўскага вадасховішча пракладуць веласцежку


Роварны шлях пройдзе па набярэжнай уздоўж вуліцы Карзюкі да «Чыжоўка-арэне».

Даўжыня сцежкі складзе каля 2,5 кіламетраў.

«БелТА» падае, што ўлады Менску разглядаюць таксама пытанне развіцця інфраструктуры для веласіпедыстаў уздоўж Сляпянскай воднай сістэмы.

«Неабходна прыступаць да практычнай рэалізацыі канцэпцыі развіцця роварнага руху ў Менску, актывізаваць работы ў гэтым напрамку, у тым ліку па паніжэнні бардзюраў уздоўж асноўных магістраляў», – заявіў сёння старшыня Менгарвыканкаму Андрэй Шорац на нарадзе ў старшыні ўпраўлення спорту і турызму менскай мэрыі.

На гэты момант раварысты могуць карыстацца галоўнай 27-кіламетровай менскай веладарожкай, якая цягнецца са Ждановічаў у Дворышча праз увесь Менск, а таксама шпацырнымі веласцежкамі ў Лошыцы ды парку 900-годдзя Менску.

У Менску ёсць таксама 188 кіламетраў супольных пешаходна-веласіпедных дарожак.

ДД

Глядзі таксама
Каментары