Аўтамабіль Mazda заехаў у падземны пераход ля станцыі метро «Акадэмія навук» у Менску.
У выніку сутыкнення «Mazda» і «Lada» на скрыжаванні праспекту Незалежнасці і вуліцы Сурганава ў Менску каля 23:40 у суботу «Mazda» уехала ў вестыбюль станцыі метро «Акадэмія навук».
Карэспандэнт «Радыё Свабода», які аказаўся на месцы здарэння, паведаміў, што кіроўца «Mazda» хістаўся і выглядаў нецвярозым. Ён спрабаваў сысці з месца здарэння, але да прыезду міліцыі яго стрымлівалі супрацоўнікі аховы метрапалітэну.
На месцы здарэння выехалі ратавальнікі, падало Міністэрства надзвычайных справаў у «Тўітэры».
«Дапамога ратавальнікаў нікому не спатрэбілася», – распавялі ў МНС.
Пазней міліцыя ачапіла выхад з вестыбюлю. Падлога вестыбюлю была слізкай ад машыннага масла, якое выцекла з рухавіка машыны.
ДД