ОНТ паказаў новы рэйтынг: за Лукашэнку прагаласуюць 72,3 % беларусаў


Тэлеканал ОНТ заяўляе пра высокі ўзровень даверу дзейнаму кіраўніку Беларусі. Вынікі адпаведнага сацыялагічнага апытання ён прадставіў 28 ліпеня.

Як заяўляецца, апытанне 23-27 ліпеня на замову ОНТ праводзіў аналітычны цэнтр Ecoom, якім кіруе чалец грамадска-кансультатыўнага савету пры Міністэрстве адукацыі, чалец праўлення Саюзу пісьменнікаў Беларусі Сяргей Мусіенка.

Hавiны
Ціханоўская: «Калі ўлада сыдзе, будзе не Майдан, будзе свята»
2020.07.28 19:31

Паводле апытання, удзел у галасаванні плануюць прыняць 89,5 % насельніцтва (два тыдні таму такіх было 87,3 %). Да датэрміновага галасавання станоўча ставіцца 61,4 %.

Аляксандра Лукашэнку гатовыя падтрымаць 72,3 % беларусаў, а рэйтынгі астатніх складаюць сумарна 10 %.

Рэйтынгі кандыдатаў у прэзідэнты, паводле ОНТ. Скрын

Узровень даверу дзейнаму кіраўніку краіны складае 78,1%.

Hавiны
Андрэй Дзмітрыеў: «Краіне патрэбны новы прэзідэнт»
2020.07.28 21:05

З крыніц інфармацыі аб ходзе выбарчай кампаніі найбольшы давер у насельніцтва выклікаюць тэлебачанне (65,4 %), інтэрнэт-медыі (43,2 %), а таксама непасрэднае сацыяльнае асяроддзе (сябры, знаёмыя, сваякі – у цэлым па рэспубліцы 25,7 %).

Агульны сацыяльны фон электаральнай кампаніі характарызуецца перавагай у грамадстве аптымістычных настрояў (62,8 %). Занепакоенасць і няўпэўненасць у будучыні выказваюць 17,2 %.

Hавiны
Лукашэнка наведаў вайсковую частку ва Уруччы. Эксперт: Ён баіцца ўкраінскага сцэнару
2020.07.28 12:40

МГ belsat.eu

Стужка навінаў