Нудысты збіраюць подпісы, каб ім вылучылі пляж на Менскім моры

На сайце petitions.by распачаўся збор подпісаў пад ініцыятывай, каб на Менскім моры зʼявіўся нудысцкі пляж. Стваральнікі звароту адзначаюць, што ў нашай краіне не існуе ніводнага афіцыйнага пляжу для ахвотных загараць голымі.

Ініцыятары збору подпісаў адзначаюць, што нягледзячы на адсутнасць афіцыйных пляжаў для нудыстаў, у нашай краіне ёсць дадатковая колькасць людзей, якія жадаюць мець добры загар, або паўнавартасна адпачываць без забабонаў. З увагі на гэта яны і прапаноўваюць стварыць адмысловую агароджаную пляцоўку, дзе людзі без вопраткі змогуць адпачываць і не перашкаджаць іншым, якія прытрымліваюцца іншых поглядаў.

На момант публікацыі гэтага матэрыялу, пад петыцыяй падпісаліся 87 асобаў.

На Менскім моры існуе неафіцыйны нудысцкі пляж. Але летам там узнікаюць канфліктныя сітуацыі, у якія ўмешваюцца міліцыянты.

https://belsat.eu/news/gvalt-na-plyazhy-milicyya-ashtrafue-tyh-kago-pabi-amap-na-menskim-mory/

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны