Новыя тарыфы ЖКГ – ужо з наступнага тыдня


У сакавіку беларусы атрымаюць жыроўкі паводле новых тарыфаў. Ілюстрацыйнае фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

На сённяшні дзень у Беларусі дзейнічаюць два віды тарыфаў – поўныя і тыя, якія субсідуюцца дзяржавай (то бок, частку выдаткаў пакрываюць з бюджэту). З першага сакавіка такі падыход адмяняюць.

Tut.by падлічыў, што для тых, хто ўпісваўся ў ліміты, па вялікім рахунку нічога ня зменіцца; тыя, хто перавышаў льготныя ліміты на ваду, каналізацыю і тэхабслугоўванне, зараз трохі выйграюць, а калі перавышалі ліміт па электрычнасці – розніца будзе яшчэ больш адчувальнай.

Вада і каналізацыя

Пакуль тыя, хто ўпісваецца ў ліміты па водазабеспячэнню і водаадвядзенню – 140 літраў вады на аднаго чалавека ў суткі – аплачваюць паслугі паводле ільготных тарыфаў. За перавышэнне – паводле «эканамічна абгрунтаваных».

З 1 сакавіка, калі ў кватэры ёсць зарэгістраваныя па месцы жыхарства або месцы знаходжання (на выбар), то за ўсю спажытую ваду трэба будзе плаціць па ільготным тарыфе. Субсідыруюцца тарыф на ваду і каналізацыю ў рэгіёнах складае Br 1,4721 за кубаметр (на водазабеспячэнне – 0,8338 рубля, на каналізацыю – Br 0,6383, а ў Менску – Br 1,3856 (на водазабеспячэнне – Br 0,8338, на каналізацыю – Br 0,5518).

Як зменяцца плацяжы. Для прыкладу возьмем двухпакаёвую кватэру ў Гомелі, у якой прапісаныя двое. Скажам, у студзені яны выдаткавалі па 5 кубаметраў халоднай і гарачай вады. У такім выпадку ім трэба заплаціць Br 11,54 па ільготным тарыфе і Br 3,76 па поўным. Усяго выйдзе 15,3 рубля. У сакавіку гэтай сям’і ўсю ваду палічаць па ільготным тарыфе ў Br 1,4721 за кубаметр, выйдзе Br 14,72. Розніца паміж студзенем і сакавіком – Br 0,58.

Тэхабслугоўванне

З 1 сакавіка за тэхабслугоўванне беларусам будуць налічваць сумы па ільготным тарыфе (Br 0,1187 за 1 кв. метр) на ўсю плошчу жылля, калі ў кватэры зарэгістраваны хаця б адзін чалавек. Калі ніхто не прапісаны, то па поўным тарыфе (у Менску – Br 0,1216 за 1 кв. метр, у рэгіёнах – Br 0,1274).

Дагэтуль па поўным тарыфе за тэхабслугоўванне трэба было плаціць, калі плошча кватэры была больш прадугледжаных нормаў плошчы для ўласніка і ягонай сямʼі: 20 метраў квадратных на кожнага зарэгістраванага ў кватэры чалавека і плюс 10 квадратных метраў на сям’ю. Гэта значыць, калі ў кватэры плошчай 80 квадратных метраў пражывае сямʼя з трох чалавек, то 70 метраў аплачваліся паводле ільготных тарыфаў Br 8,31, а лішнія 10 «квадратаў» – па поўным (1,27 рубля). Усяго – Br 9,58. За сакавік агульная сума складзе Br 9,50.

Электрычнасць

Зараз таксама адмяняецца дыферэнцыраваны тарыф на электраэнергію паводле абʼёмаў спажывання: фізічныя асобы будуць плаціць за электрычнасць паводле адзінага тарыфу незалежна ад таго, колькі кВт · г спажылі. Новы тарыф вышэйшы за ранейшы для тых, хто ўпісваўся ў льготныя тарыфы: Br 0,1484 за 1 кВт ⋅ г – у дамах з электраплітамі, Br 0,1746 за 1 кВт ⋅ г – у дамах з газавымі плітамі.

Дыферэнцыраваны тарыф паводле часу сутак працягне дзейнічаць.

Ад зменаў больш за ўсё выйграюць тыя, хто не ўпісваўся ў ліміты, якія субсідавала дзяржавала. Калі да зменаў сямʼя, у якой газавая пліта, «ўпісвалася» у ільготныя нормы, спажываючы 150 кВт · г энергіі, то за гэты аб’ём даводзілася заплаціць Br 21,5, з 1 студзеня за той жа аб’ём – Br 26,19 (на Br 4,69 болей).

Тым, хто перавышаў ліміты, і спажываў, да прыкладу, 200 кВт · г у месяц, трэба было заплаціць Br 30,7, цяпер за той жа абʼём – Br 34,92 (На Br 4,22 больш).

Сямейныя гаспадаркі з электраплітамі, якія ўпісваліся ў ліміты па верхняй планцы і выдаткоўвалі у месяц 250 кВт · г, плацілі да зменаў за гэткі аб’ём Br 30,45. Паводле новых тарыфаў будуць плаціць Br 37,1 рубля – на Br 6,65 болей.

Тыя, хто выдаткоўваў 300 кВт · г у месяц, плаціў Br 38,37, з наступнага месяца за гэты ж аб’ём заплаціць Br 44,52 рубля (на Br 6,15 больш).

А тыя, хто выдаткоўваў больш 400 кВт · г, да прыкладу, 420 кВт · г у месяц, плацілі за гэты аб’ём Br 57,88, а з 1 сакавіка заплацяць Br 62,33. Розніца – Br 4,45.

ДД

Стужка навінаў