Новыя лічбы Мінздароўя: плюс 865 выпадкаў за содні, 253 чалавекі памерлі


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 4 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 45 981 выпадак каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 865 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 253 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 248 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 21 162 пацыенты. Агулам у краіне праведзена больш за 585 тысяч тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

КА belsat.eu

Стужка навінаў