Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.
Па стане на 16 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 55 369 выпадкаў інфікавання каронавірусам. За апошнія содні колькасць вырасла на 689 чалавек.
«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 318 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.
Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 312 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 6 чалавек.
За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 31 273 пацыенты. Агулам у краіне праведзена больш за 760 тысяч тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.
КА belsat.eu