Новыя звесткі пра каронавірус: плюс 1833 зарэгістраваныя пацыенты, 10 памерлых


За содні ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістраваныя 1833 пацыенты з COVID-19.

Як паведамляе телеграм-канал Міністэрства аховы здароўя, выпісаныя з шпіталяў 2364 пацыенты.

Разам, з пачатку пандэміі, у Беларусі быў зарэгістраваны 212 201 пацыент з станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 194 984 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1517 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. За апошнія содні памерлі 10 чалавек.

Учора зроблена 12 917 тэстаў.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў