Новы эканамічны курс, кансалідацыя патрыётаў і кампрамат на ўладу: Лябедзька ідзе ў прэзідэнты


Кіраўніком перадвыбарчага штабу кандыдата будзе Леў Марголін, а ініцыятыўны рух па зборы подпісаў ачоліць Віктар Карняенка.

Паводле Анатоля Лябедзькі, рэальна пра сваё жаданне стаць адзіным кандыдатам на гэтых выбарах заявілі толькі тры чалавекі – Мікола Статкевіч (знаходзіцца ў турме), Уладзімер Някляеў (выйшаў з шэрагаў апазіцыі) і ён сам.

Глядзі таксама >>> Някляеў: Трэба ствараць народны рух без структураў і фэйкавых з’ездаў

«Са Статкевічам і Някляевым мы гатовыя былі дамаўляцца, але вы ведаеце, што Статкевіч з юрыдычных прычын ня можа зарэгістравацца кандыдатам у прэзідэнты. Што тычыцца вылучэння адзінага кандыдата ад кааліцыі «Талака», то рашэнне Сяргея Калякіна, лідара партыі «Справядлівы свет», вылучацца кандыдатам у прэзідэнты не з’яўляецца канчатковым, яно не зацверджана партыйным з’ездам партыі «Справядлівы свет», – заявіў Лябедзька падчас прэс-канферэнцыі 28 красавіка.

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты і ягоная каманда ставяць перад сабой у гэтай выбарчай кампаніі тры асноўныя мэты.

  • Па-першае, выкласці народу альтэрнатыўны шлях развіцця краіны, новы эканамічны курс.
  • Па-другое, кансалідаваць патрыятычныя сілы на далейшую барацьбу за незалежнасць Беларусі, вызваленне палітвязняў, дэмакратычныя каштоўнасці і права на годнае жыццё, значна павялічыўшы колькасць актыўных прыхільнікаў перамен.
  • Па-трэцяе, не дазволіць аўтарытарнаму кіраўніку чарговым разам падмануць народ, а сабраць пераканаўчыя факты і даказаць фальсіфікацыю выбараў.

Глядзі таксама >>> Мікалай Дземідзенка: Апазіцыя, «Гейм Оўвэр»!

ЮВ, паводле svaboda.org

Стужка навінаў