Новы антырэкорд: у Беларусі + 733 выпадкі каронавіруса за содні


Агулам зарэгістраваныя 89 тыс. 642 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Памёр 941 пацыент (+ 4 за апошнія содні).

Агульная колькасць інфікаваных COVID-19 у свеце набліжаецца да 41 мільёна чалавек, вынікае са статыстыкі ўніверсітэту Джонза Гопкінза. Памерлі ад каронавірусу больш за 1,1 мільён чалавек.

Аб’ектыў
Другая хваля наступіла: у беларускія школы вярнуўся каронавірус
2020.10.21 00:34

Ірландыя сталася першай краінай у Еўропе, якая пастанавіла пайсці на Другі нацыянальны локдаўн. Апоўначы ў чацвер у краіне ўступаюць у сілу жорсткія абмежаванні, якія працягнуцца шэсць тыдняў.

У Чэхіі рэкордная колькасць новых выпадкаў: за апошнія содні вірусам заразіліся 11 984 чалавекі і 106 памерлі. Таксама заразіўся намеснік прэм’ер-міністра. Праз COVID-19 ва ўсёй краіне зачыняюцца крамы і рэстарацыі. Зачыненымі застануцца крамы рознічнага гандлю, а таксама прыпыніць працу значная частка сферы паслуг. З 22 кастрычніка гасцініцы і пансіёны не змогуць прымаць гасцей, якія прыязджаюць адпачыць. Адкрытымі застаюцца толькі крамы, якія прапануюць базавы асартымент. Аптэкі працягнуць працу. Галіны, якія пацярпяць, атрымаюць дзяржаўную фінансавую дапамогу.

У Беларусі пашырылі спіс краінаў, па вяртанні з якіх трэба адбываць каранцін.

  • Локдаўн (ізаляцыя) – мера, выкліканая рэзкім ростам колькасці інфікаваных за апошні час.
Стужка навінаў