Новы антырэкорд: больш за 1100 затрыманых


15 лістапада за ўдзел у акцыях памяці загінулага Рамана Бандарэнкі па ўсёй Беларусі затрымалі больш за 1100 асобаў, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Большасць затрыманняў было ў Менску.

Паводле звестак праваабаронцаў, 15 лістапада па ўсёй краіне затрымалі больш за 1100 чалавек, у тым 25 журналістаў. Гэта новы антырэкорд. 8 лістапада пасля Маршу народаўладдзя ў спісах «Вясны» было 1055 чалавек.

Марш памяці Рамана Бандарэнкі. Пратэстоўцы ў раёне станцыі метро «Пушкінская».
Фота: «Белсат»

Раніцаю 16 лістапада частку затрыманых вызвалілі, паводле сведчанняў людзей, на ўсіх затрыманых не хапае месцаў у турмах і ізалятарах. Падрабязную інфармацыю са спісамі затрыманых можна глядзець тут.

АА belsat.eu

Стужка навінаў