Нягледзячы на шматлікія звесткі пра тое, што ў крыві забітага Рамана Бандарэнкі не было знойдзена алкаголю, Генеральная пракуратура Беларусі працягвае сцвярджаць адваротнае. Такія звесткі падае тг-канал ведамства.
«Лекар Арцём Сарокін, паддаўшыся ўгаворам Барысевіч, перадаў ёй звесткі, якія складаюць медычную таямніцу. Пры гэтым, не пераканаўшыся і не праверыўшы дакладнасць інфармацыі, паведаміў ілжывыя звесткі аб адсутнасці ў арганізме Бандарэнкі алкаголю. У сваю чаргу Барысевіч паведаміла грамадскасці недакладную інфармацыю, распаўсюдзіўшы яе пры дапамозе сеткі Інтэрнэт», – заявіла начальніца аддзелу інфармацыі Генпракуратуры Анжаліка Курчак.
МГ belsat.eu
Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).
Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.
Куды пісаць:
Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.
Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.
Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.
Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!