Да -20 градусаў і снег. Якое надвор’е чакае беларусаў у новым годзе


Сіноптыкі распавялі, якое надвор’е чакае Беларусь у першыя дні 2024 года. Прагноз на 1–3 студзеня апублікаваў Белгідрамет. Паводле яго, у краіне чакаецца пахаладанне. Пры гэтым таксама магчымы снег.

Снег у Менску
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ТК / Белсат

1 студзеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Уначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі ападкі (снег, мокры снег, дождж). Месцамі слабыя туман і галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу няўстойлівы, днём умераны. Тэмпература паветра на працягу сутак 0..-6°С, ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях -8..-11°С, днём у паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах +1..+5°С.

2 студзеня ў Беларусь прадоўжаць паступаць халодныя паветраныя масы паўночных шыротаў. Чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. На большай частцы краіны снег, мокры снег, па поўдні з дажджом. Уначы месцамі моцны снег, мокры снег. Па поўдні месцамі слабы галалёд. У начны час у асобных раёнах слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак -5..-12°С, па паўночным усходзе да -15°С, у паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах -4..+1°С.

3 студзеня краіны чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Уначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі снег, па паўднёвым захадзе мокры снег, дождж. Слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. У паўднёва-заходніх раёнах месцамі слабы галалёд. Вецер умераны, месцамі парывісты, днём у паўднёва-заходніх раёнах месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ноччу ад -3°С па паўднёвым захадзе да -20°С па ўсходзе, днём -8.. -15°С, у паўднёва-заходніх раёнах 0.. -7°С.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў