Віктар Орбан: Вугорцы больш не дадуць грошай Украіне


Вугорскі прэм’ер Віктар Орбан заявіў, што вугорцы больш не дадуць грошай на падтрымку Украіны і запатрабаваў справаздачы аб тым, куды пайшлі ўсе папярэднія грошы.

Прэм’ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан паціскае руку прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму на сустрэчы ў Бруселі, Бельгія. 9 лютага 2023 года.
Фота: Orbán Viktor / Twitter

Выступаючы ў радыёэфіры, Віктар Орбан падкрэсліў: «Зразумела адно: мы, вугорцы, не дадзім больш грошай Украіне, пакуль яны не скажуць, куды дзеліся каля 70 мільярдаў еўра».

Пры гэтым вугорскі прэм’ер адзначыў, што лічыць «абсалютна смешным і абсурдным тое, што мы [вугорцы] павінны ўносіць больш грошай на фінансаванне расходаў на абслугоўванне доўгу па крэдыту, ад якога мы дасюль не атрымалі сродкаў, якія нам належаць».

Трэба адзначыць, што Еўракамісія заблакавала грошы на ўзнаўленне для Вугоршчыны і Польшчы з фонду, які фінансуецца за кошт папярэдняга сумеснага крэдыту еўрапейскіх краін. Прычынай стала тое, што ўрады гэтых краін абвінавачваюцца ў нанясенні ўрону дэмакратыі і верхавенству права.

Аб’ектыў
Урад Віктара Орбана блакуе антываенныя санкцыі
2023.04.24 22:43

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў