«Андрэй Зельцар – герой». Беларусы Варшавы выйшлі на акцыю салідарнасці


Беларусы Варшавы правялі акцыю памяці каля амбасады Беларусі.

Беларусы, якія жывуць у Варшаве прыйшлі да амбасады Беларусі, каб ушанаваць памяць загінулых суайчыннікаў, а таксама выказаць сваё меркаванне наконт таго, хто вінаваты ў трагедыі, якая адбылася на вуліцы Якубоўскага ў беларускай сталіцы.

Беларусы Варшавы правялі спантанную акцыю памяці Андрэя Зельцара ля амбасады Беларусі ў польскай сталіцы. У аўторак 28 верасня ў Менску сілавікі ўварваліся ў кватэру супрацоўніка «Epam Systems» Андрэя Зельцара, якога нібыта падазравалі ў датычнасці да тэрарыстычнай дзейнасці. Завязалася страляніна, падчас якой загінуў Андрэй і адзін з сілавікоў – супрацоўнік КДБ. Варшава, Польшча. 29 верасня 2021 года.
Фота: Святлана Фар / Белсат
Фота: Святлана Фар / Белсат
Фота: Святлана Фар / Белсат
Фота: Святлана Фар / Белсат

У аўторак 28 верасня ў Менску сілавікі ўварваліся ў кватэру супрацоўніка «Epam Systems» Андрэя Зельцара, якога, як інфармуюць, падазравалі ў датычнасці да тэрарыстычнай дзейнасці. Завязалася страляніна, падчас якой загінуў Андрэй і адзін з сілавікоў – супрацоўнік КДБ.

Hавiны
Што вядома пра забітага сілавікамі Андрэя Зельцара
2021.09.29 18:51

belsat.eu

Стужка навінаў