Кіраўнік Пэнтагону: Калі Украіна падзе, NATO давядзецца ваяваць з Расеяй


Кіраўнік Пэнтагону Лойд Остын лічыць, што параза Украіны можа прывесці да пачатку вайны паміж Расеяй і NATO. Пра гэта ён заявіў 29 лютага на слуханнях у камітэце Палаты прадстаўнікоў ЗША ў справах збройных сілаў.

Кіраўнік Пэнтагону Лойд Остын.
Фота: Lisa Ferdinando / U.S. Secretary of Defense / Flickr.com

Паводле Лойда Остына, калі Расея атрымае перамогу, «Пуцін не спыніцца». У прыватнасці, краіны Балтыі занепакоеныя, што могуць стаць наступнымі.

«Шчыра кажучы, я лічу, калі Украіна падзе, NATO будзе ваяваць з Расеяй», – сказаў кіраўнік Пэнтагону.

Заяву Остына ўжо пракаментавала прэс-сакратарка МЗС Расеі Марыя Захарава.

«Гэта прамая пагроза Расіі або спроба прыдумаць адгаворку для Зяленскага? І тое, і іншае шаленства», – напісала яна ў сваім Telegram-канале.

Пры гэтым Захарава заявіла, што з заявы кіраўніка Пэнтагону пра тое, што Расея можа напасці на іншыя краіны, «зараз усё бачаць, хто агрэсар – гэта Вашынгтон».

Каментар
«Трымаецца ўпэўнена». Якое пасланне свету зрабіў Пуцін, выступіўшы перад Федэральным сходам
2024.02.29 20:50

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 29 лютага падчас паслання Федэральнаму сходу сказаў, што ў гэтай «аперацыі» ва Украіне Расея пераможа. А калі Захад накіруе ва Украіну свае кантынгенты, то «мы памятаем лёс тых, хто накіроўваў калісьці свае кантынгенты на тэрыторыю нашай краіны», а РФ можа паражаць мэты на іх тэрыторыі. Але пры гэтым Захад, а не Расея, палохае ўсіх ядравай вайной і знішчэннем цывілізацыі.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў