Актывісты распрацавалі Майстэрню паштовак салідарнасці, каб пісаць палітвязням было прасцей


Дзякуючы Майстэрні паштовак салідарнасці напісаць можна, нават калі вы не маеце магчымасці адправіць ліст, паведамляе «Press Club Belarus».

Таксама не трэба рэальная паштоўка, аркуш паперы, канверт, асадкі, не трэба наведваць пошты – усё гэта зробіць каманда сэрвісу, якая і накіруе паштоўкі адрасатам. Усё, што вам трэба зрабіць, – запоўніць невялікую форму па спасылцы. Варта ўпісаць імя палітвязня, якому хочаце накіраваць паштоўку, а таксама напісаць уласна пажаданне. Можна пазначыць зваротны адрас.

Напрыклад, такім чынам можна павіншаваць з днём народзінаў нашую журналістку Кацярыну Бахвалаву. Кацярына адзначыць яго ўжо хутка – 2 лістапада.

Адрас: ПК № 4, вул. Антошкіна, 3, 246035, г.Гомель, Кацярыне Бахвалавай.

6 лістапада – дзень народзінаў у галоўнай рэдактаркі TUT.by Марыны Золатавай.

Адрас: СІЗА № 1, вул. Валадарскага, 2, 220030, г.Менск, Марыне Золатавай.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў