На «Славянскім базары» сёлета выступяць прыхільнікі вайны і гвалту сілавікоў


Абвешчаны склад музыкаў і актораў, якія сёлета выступяць на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця музычнага фестывалю «Славянскі базар» у Віцебску.

Летні амфітэатр у Віцебску.
Фота: Віктар Старавойтаў / Belsat.eu

Сярод выступоўцаў будуць прыхільнікі расейскай вайны ва Украіне Сяргей Бязрукаў, спевакі Дзяніс Майданаў, Грыгорый Лепс, Зара, калектывы «Хор Турецкого», «Земляне» ды іншыя.

Украіну рэпрэзентуюць музыкі, што публічна не падтрымалі сваёй краіны, напрыклад, Таісія Павалій і Вітас.

З беларусаў на сцэну выйдуць Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Ірына Дарафеева, Алена Ланская, «Сябры», «Песняры», Тэа ды іншыя выканаўцы, якія не асудзілі публічна гвалту ў Беларусі ў 2020 годзе.

Будзе і беларускі гурт «AURA», які падтрымлівае сваймі спевамі беларускі рэжым, а нядаўна выступіў перад расейскімі вайскоўцамі ў маскоўскім шпіталі імя Мікалая Бурдэнкі ў межах акцыі Мінабароны РФ «Найлепшым ваярам свету».

Цырымонія адбудзецца 14 ліпеня. Кошт квіткоў – ад 60 да 210 рублёў.

Макар Мыш belsat.eu

Стужка навінаў