Што рабіць у выпадку вайны. Парады ад Украіны і «BySol»


Парады ўніверсальныя для любой краіны: яны могуць спатрэбіцца і беларусам ва Украіне, і любым іншым асобам у выпадку вайны. Галоўнае – не панікаваць.

Вокладка інструкцыі на выпадак вайны Цэнтру стратэгічных камунікацыяў Міністэрства культуры ды інфармацыйнай палітыкі Украіны. Выява: mil.gov.ua

Што трэба ведаць беларусам не ва Украіне

Сузаснавальнік фонду «BySol» Андрэй Стрыжак апублікаваў у Telegram парады беларусам у сувязі з нападам Расеі на Украіну, у якім узялі ўдзел і войскі, што пайшлі з тэрыторыі Беларусі.

Парада № 1: «Не паддавацца паніцы, што б ні адбывалася ў інфармацыйнай прасторы і ў рэальнасці. Паніка – першая саюзніца траўмаў, раненняў, гібелі. У тым ліку вашай псіхікі».

Што трэба ведаць людзям ва Украіне

Украіна мае інструкцыі для грамадзянаў на выпадак вайны і мапы ўкрыццяў для грамадзянаў у выпадку абстрэлаў – сваю публікавала кожная гарадская рада. Мапа ўкрыццяў Кіева выглядае так:

Што рабіць у выпадку вайны мірнаму насельніцтву, сцісла:

  • Праверыць, ці ёсць удома запас ежы і пітной вады, медыкаментаў, ці будзе магчымасць зладзіць абагрэў. Гэта было варта зрабіць да пачатку вайны, але цяпер шмат дзе крамы працуюць, калі няма абстрэлаў.
  • Пры сігнале трывогі – улучыць тэлевізар ці радыё, звяртаць увагу на інструкцыі, што могуць прыйсці на тэлефон.
  • Пры артылерыйскім абстрэле – ісці ў найбліжэйшае сховішча. У выпадку страляніны на вуліцы – схавацца ў найбольш абароненым памяшканні (напрыклад, пакласціся ў ванну).
  • Заўсёды мець з сабою пасведчанне асобы, трымаць дакументы і грошы ў розных месцах.
  • Намагацца як найменей быць па-за жытлом ці працаю, калі яна неабходная.
  • Не ўступаць у спрэчкі з незнаёмцамі, не паведамляць малазнаёмым пра свае планы.
  • Перадаваць родным, сябрам і суседзям інфармацыю з афіцыйных крыніцаў.
  • Пры з’яўленні варожых узброеных людзей і вайсковай тэхнікі пакідаць небяспечны раён, пазбягаць калонаў вайсковай тэхнікі нават свайго боку, не стаяць каля любой вайсковай тэхнікі.
  • Калі пры абстрэле няма сховішчаў побач, выкарыстоўваць няроўнасці рэльефу, нават канавы. Калі пры абстрэле няма куды схавацца, класціся на зямлю галавой у бок, супрацьлеглы выбухам, прыкрываць галаву рукамі ці рэчамі.
  • Калі бачыце параненых – спрабуйце даць першую дапамогу, выклікаць хуткую або паклікаць медыкаў. Але не спрабуйце дапамагаць параненым да завяршэння абстрэлу.
  • Зберагаць як мага больш інфармацыі пра раненні і смерці людзей, дакументаваць здарэнні.
  • Калі чуваць стрэлы, не набліжацца да вокнаў, перабягаць перад стралянінаю, пасіўна назіраць за баявымі дзеяннямі.
  • Не варта падбіраць кінутую зброю, дэманстраваць іншым зброю ці прадметы, падобныя да яе.
  • Не дакранацца да выбуховых прадметаў або падазроных рэчаў, паведамляць пра іх у паліцыю або экстраныя службы.
  • Не насіць камуфляжнага адзення або вопраткі, падобнай да вайсковай. Лепей – адзенне цёмных колераў, якое не прыцягвае ўвагі.
  • Не пашыраць неправеранай інфармацыі, карыстацца афіцыйнай інфармацыяй свайго боку.

Тэлефоны экстраных службаў ва Украіне:

  • 112 – адзіны нумар выкліку экстраных службаў,
  • 101 – пажарная служба,
  • 102 – паліцыя,
  • 103 – хуткая медычная дапамога,
  • 104 – аварыйная служба газавай сеткі.

АА belsat.eu

Стужка навінаў