Міхаіл Кірылюк: Лукашэнка зрабіў Беларусь краінай-агрэсарам


Юрыст Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Міхаіл Кірылюк заявіў, што ў выпадку, калі расейскія войскі ўварваліся ва Украіну з боку беларускай мяжы, гэта значыць, што Беларусь зрабілася краінай-агрэсарам.

«Калі цяпер расейскія войскі ўвайшлі ва Украіну з боку Беларусі, гэта значыць, што Лукашэнка зрабіў Беларусь краінай-агрэсарам і ўдзельнікам вайны», – пракаментаваў «Белсату» Міхаіл Кірылюк.

Ён удакладніў, што ў гэтым бяруць удзел не ўсе беларусы, а прынамсі тыя памежныя і вайсковыя часткі, якія дапамагаюць Расеі.

Паводле памежнай службы Украіны, расейскія войскі атакавалі мяжу краіны і з беларускага боку, пры «падтрыманні Беларусі».

Да гэтага Беларусь ніколі не была краінай-агрэсарам і вяла толькі абарончыя войны.

Раней кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жузэп Бурэль заяўляў: калі Беларусь стане пунктам уварвання расейскіх войскаў ва Украіну, яна «страціць суверэнітэт».

Абноўлена
Расея напала на Украіну. Першы дзень вайны
2022.02.24 06:49

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў