Зліў ад «Кіберпартызанаў»: як міліцыянты палявалі на журналістаў «Белсату» ў чэрвені 2020 года


«Белсат» атрымаў ад хакерскай групоўкі «Кіберпартызаны» запісы перамоваў сілавікоў, дзе яны абмяркоўваюць аперацыю па затрыманню журналістаў «Белсату», якія асвятлялі перадвыбарчы пікет у Жодзіна ў чэрвені 2020 года.

У шэрагу тэлефонных размоваў планы па затрыманню белсатаўцаў абмяркоўваюць камандзір абласнога АМАПУ Мікалай Максімовіч, намеснік кіраўніка жодзінскага ГАУС Міхаіл Мурашкін, кіраўнік УУС Менаблвыканкаму Аляксандр Астрэйка і адзін з намеснікаў міністра ўнутраных справаў.

Спачатку сілавікі планавалі затрымаць журналістаў на ўездзе ў Жодзіна. Але потым вырашылі затрымліваць ужо пасля стрыму і складаць на іх адміністратыўныя пратаколы паводле арт. 22.9 КаАП.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў