Інфармацыйныя рэсурсы «Вясна/Правы чалавека ў Беларусі» прызнаныя «экстрэмісцкім фармаваннем»


Аб прызнанні інфармацыйных рэсурсаў «Вясна/Правы чалавека ў Беларусі» «экстрэмісцкім фармаваннем» стала вядома 23 жніўня з праўладных тэлеграм-каналаў, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: vitebskspring.org

Паводле папярэдняй інфармацыі, такое рашэнне прыняло Міністэрства ўнутраных справаў, аднак у адпаведны спіс «Вясна» яшчэ не ўнесеная, зазначаюць праваабаронцы.

Паведамляецца, што «экстрэмісцкім фармаваннем прызнаецца група грамадзянаў, аб’яднаных пад назвай «Вясна/Правы чалавека ў Беларусі» з усімі філіяламі (усяго больш за 30 рэсурсаў)». Адзначаецца, што такое рашэнне прынятае на падставе «арганізацыі дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і знявагу службовых асобаў».

«Асобы, якія ўдзельнічаюць або ажыццяўляюць любую перадачу звестак прадстаўнікам «Вясна/Правы чалавека ў Беларусі», прызнаюцца ўдзельнікамі экстрэмісцкага фармавання і будуць прыцягнутыя да адказнасці паводле арт. 361-1 і 361-4 КК Беларусі», – гаворыцца на праўладных каналах.

На сённяшні момант пяцёра праваабаронцаў «Вясны» застаюцца за кратамі: старшыня Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка валанцёрскай службы Марфа Рабкова і валанцёр Андрэй Чапюк. Яны асуджаныя на вялікія тэрміны – ад 5 гадоў і 9 месяцаў (Андрэй Чапюк) да 14 гадоў і 9 месяцаў (Марфа Рабкова).

Hавiны
Экстрэмісцкае фармаванне «Хватит бояться!» і экстрэмісцкія матэрыялы «Грустного Коленьки»
2023.08.23 00:05

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў