Аляксандра Герасіменя і Аляксандр Апейкін абвешчаныя ў вышук, паведамляе тэлеграм-канал Следчага камітэту. Пракурор санкцыянаваў для іх меру стрымання ў выглядзе змяшчэнне пад варту, але яны знаходзяцца па-за межамі Беларусі.
Нагадаем, што старшыню і выканаўчага дырэктара аб’яднання «Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці» абвінавачваюць па ч.3 ст.361 КК («Заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, учыненыя з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі і глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт»).
Следчы камітэт заявіў, што расследаванне па гэтай крымінальнай справе працягваецца.
АД, belsat.eu