«Патруль закідалі камянямі». У Польшчы заявілі пра напад мігрантаў на памежнікаў з тэрыторыі Беларусі


За мінулыя содні 81 асоба спрабавала трапіць з Беларусі ў Польшчу. Сярод іх былі грамадзяне Марока, Нігерыі і Індыі. На адным участку мяжы на польскіх пагранічнікаў напалі з камянямі, паведамляе Памежная служба рэспублікі ў сваім Twitter.

Асобы, якія напалі на польскіх памежнікаў з тэрыторыі Беларусі. 20 траўня 2023 года.
Фота: Straż Graniczna / Twitter

Паводле афіцыйнай інфармацыі, 20 траўня ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі не пусцілі 81 асобу. У тым ліку – 11 замежнікаў, якія адышлі ад мяжы, пабачыўшы польскія патрулі.

На адным участку граніцы памежнікаў, якія спынілі групу з 13 мігрантаў, закідалі камянямі.

«Некаторыя асобы ў групе былі ў масках і з рацыямі. Нелегальная міграцыя стала падтрымліваецца беларускімі службамі», – сцвярджае памежная ахова.

Акрамя таго, недалёка ад Баброўнікаў затрымалі грамадзяніна Узбекістана, які перавозіў 7 афганцаў.

Тым часам у Літве паведамілі, што за содні з тэрыторыі Беларусі не пусцілі 11 замежнікаў, а ў Латвію спрабавалі трапіць 34 мігранты.

Hавiны
У Варшаве быў затрыманы беларус за арганізацыю нелегальнай міграцыі
2023.05.17 19:16

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў