У Віцебскай вобласці завялі крымінальную справу на ўладальніка аўчарак, якія загрызлі мужчыну


У Віцебскай вобласці дзве аўчаркі загрызлі мужчыну. Гэта здарылася яшчэ ў сакавіку, але толькі зараз была заведзеная крымінальная справа. Абвінавачанні выстаўленыя ўладальніку сабак і мужчыне, які за імі прыглядаў, піша газета «Витебский курьер».

Нямецкая аўчарка.
Фота: pixabay.com

У Віцебскай вобласці ўзбудзілі крымінальную справу на ўладальніка двух аўчарак, якія загрызлі 35-гадовага мужчыну. Абвінавачанні выстаўленыя таксама знаёмаму сабачніка, які прыглядаў за жывёламі, паведамляе «Витебский курьер». Артыкул – «Прычыненне смерці па неасцярожнасці». Максімальная санкцыя – тры гады зняволення.

Інцыдэнт адбыўся ў сакавіку ў вёсцы Роскаш Пастаўскага раёну. Дзве аўчаркі накінуліся на мужчыну, які прыехаў на сваё лецішча з Менску.

Сабакі належаць 61-гадоваму дырэктару менскай фірмы. За жывёламі прыглядваў 30-гадовы мясцовы жыхар, які ў той дзень выпусціў іх на шпацыр.

Hавiны
У Печах сабака пакусаў шэсць чалавек. Адзін – у цяжкім стане
2022.05.27 15:34

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў